[Ответить в тред] Ответить в тред

02/12/16 - Конкурс визуальных новелл доски /ruvn/
15/11/16 - **НОВЫЙ ФУНКЦИОНАЛ** - Стикеры
09/10/16 - Открыта доска /int/ - International, давайте расскажем о ней!

Check this out!


Новые доски: /2d/ - Аниме/Беседка • /wwe/ - WorldWide Wrestling Universe • /ch/ - Чатики и конфочки • /int/ - International • /ruvn/ - Российские визуальные новеллы • /math/ - Математика • Создай свою

[Назад][Обновить тред][Вниз][Каталог] [ Автообновление ] 21 | 4 | 12
Назад Вниз Каталог Обновить

Дапамагiце выбраць верш Тутэйшы 26/02/16 Птн 10:34:46  66412  
(142Кб, 600x600)
Сап by, я вырашыў вывучыць верш для конкурса. Дапамыжы выбраць, каб не было надта класічным ці змагарскім. Есць ідэя вывучыць Зорку Венеру або адзін з тых вершаў, якія не маюць у сабе ніводнага расейскара слова. Вершы Быкава не прапаноўваць. Пікрандом
Тутэйшы 26/02/16 Птн 10:35:42  66413
Бамп
Тутэйшы 26/02/16 Птн 10:36:01  66414
Бамп
Тутэйшы  26/02/16 Птн 10:42:26  66415
>>66412 (OP)
Шамякіна)
Тутэйшы 26/02/16 Птн 12:16:56  66419
Што за конкурс хоць?
Трымай мой любiмы пакуль.

Наш прэзідэнт Лука Мудзішчаў
(Даруй нам, Пушкін, вольны тон)
Меў дужа грозныя вусішчы
І надта сіплы барытон.
Ён быў дырэктарам саўгасу –
Надойваў рэкі малака,
Даваў дзяржаве бульбу, мяса…
“Чырвоным панам” быў Лука.
Умела кіраваў? Няўмела?
Хай скажуць курыца і гусь.
Ды думка ў галаве засела:
“Я осчастлівлю Беларусь”.
І вось без дапамогі таты
(Пра тату ён не ўспамінаў)
Лука пралез у дэпутаты,
Трыбуну спрытна асядлаў.
О, наш Лука мастак-прамоўца!
Паслухаць – чысты Цыыэрон!
Па-беларуску ж ані слоўца
Ня ўмеў на мове шпарыць ён.
Хоць, праўда, у Вярхоўнай Залі,
Як БНФ крытыкаваў,
Грымеў Лука: “Яны ка-а-залі!,,”
Пра што казалі – не казаў.
Падохлі сьвіньні. Мруць каровы.
Чым ашчасьлівіць свой народ?
І супраць беларускай мовы
Мудзішчаў аб’явіў паход.
Хоць як падумаць – сьмех дый сорам.
З кім ваяваць Лука гатоў?
Мудзішчаву ж ледзь-ледзь за сорак,
А МОВЕ – тысячы гадоў.
Жрэ беларускія каўбасы,
Па-беларуску ж ні гу-гу.
Ды за такое б папуасы
Яго пусьцілі б на рагу.
Злысеў – так грыз граніт навукі,
Аж дзьве закончыў ВЭ-НЭ-У,
А як узяў уладу ў рукі,
Спыніўся конь. Ні тпру, ні ну.
Затое сябра ён у Боры,
Бо Ельцын “старшій брат родной”.
І ўсе Славянскія Саборы
Ваююць за Луку сьцяной.
Курс геаграфіі асіліў
І ўсяму сьвету далажыў,
Што нарадзіўся ён з Расіяй
На самай-саменькай мяжы.
У паклоне пазваночнік хруснуў
І сьлёзы шчасьця пацяклі.
І стаў Лука надзіва “рюскім”,
Русей за Бору ў Крамлі.
Хоць лысы, але ўсё ж ня Ленін.
Вянец табе – САЎГАСНЫ ДВОР.
І тут лірычным адступленьнем
Аздобіць хочам мы свой твор.
Будзь ты хоць цмокам трохгаловым,
З каронаю на галаве,
Дарэмна зьдзекуешся з МОВЫ –
Яна цябе перажыве.
Яна, цярплівіца сьвятая,
Свой ясназорны пройдзе шлях,
Цябе растопча, не спытае –
А хто там блытаўся ў нагах?
Бо не прывыкла МОВА плакаць,
Стварыла столькі цудаў-дзіў,
Калі шчэ ты за вугал какаць
У мокрых штоніках хадзіў.
Давеку Шкловам застанецца
Наш беларускі горад Шклоў,
Хоць можаш ты сваім указам
Шклоў перайначыць у “Стеклов”.
Бо за цябе (сабе на згубу)
Галасавалі (“слава всем!”)
Не восемдзесят тры, як трубіш,
А пяцьдзесят (і толькі) сем.
Што ж, весяліся. Стаў свой нумар.
Ды знай – прыходзіць, як вясна,
Народны беларускі гумар –
І хохмачкам тваім хана.
Гані людзей у свой фарватар
І разьдзімай, як Сталін, вус,
Галоўны наш русіфікатар,
Галоўны антыбеларус.
Дайшлі да кропкі мы. Да “точкі”,
Як кажаш ты, наш гаваркі.
Цалуй пісклявым дамам шчочкі.
Еш з запаведніка грыбкі.
Мы незалежнасьць сваю цэнім,
Сабе паны мы і князі.
А ты ў расею “на каленях”
Паўзі, як вуж, як смоўж, паўзі.
Тваіх “речей” зубадрабілкі
Абрыдлі. Гэта хоць “поймі”.
Не Беларусь, карову Мілку
Хоць раз уволю накармі.
Вядзьмак Вядзьмарыч Лысагорскі
Свой абвяшчае прыгавор:
“Чым па трыбунах зраньня гойсаць,
Абгарадзі ўласны двор.
Хоць ты кіпіш-гарыш на працы,
Хоць ты адзін “умнее всех”,
Зь цябе народ пачаў сьмяяццца,
Не забароніш гэты сьмех!”
Над Беларусяй вецер сьвішча.
Пасохлі бульба і авёс.
Наш прэзідэнт Лука Мудзішчаў
Садзіцца ў чорны членавоз.
Лука Маскву абагаўляе
І любіць розныя СС.
Ды пра сябе не забывае:
Мяняе “ЗІЛ” на “Мэрсэдэс”.
Дызайн у “Мэрса” адмысловы
І “дзвесьце с лішнім он даёт”,
Сваю ж уласную ахову
Ён пашырае да трохсот.
Народа ён свайго баіцца
І на яго абрушыў гнеў.
Так, ведае Мудзішчаў-гіцаль,
Як кот, чыю сьмятану зьеў.
З Эўропаю Лука ня ладзіць –
“Там незгаворчывый народ”.
І ён свае вусішчы ладзіць,
Як кот на сала, на Ўсход.
Зусім другія там парадкі:
Як скажаш – так таму і быць!
На людзі выйдзеш – б’юць у ладкі,
Гатовы на руках насіць.
На Ўсход Мудзішчаў прылятае,
Наш напаўрускі краснабай.
І хто ж яго там сустракае:
Вялікі хан? А можа – Бай?
Там тытулаў на Усходзе многа:
Хан, бай, басмач ды курбашы.
А ў нашага Лукі – нічога,
Хоць лысіну сваю чашы!
І вось Лука ва Ўзбекістане.
Яго Карымаў – “Мілый брат”.
За руку ў стан свой ханскі цягне,
Напяльвяючы свой халат.
Паўсюль Мудзішчаву пашана:
(Мы гэта кажам без прыкрас)
Ён усьміхаецца з дыванаў,
Насовак, хустак, кубкаў, ваз.
І я скажу без прымхаў ценю:
Ва ўсе бакі, туды, сюды,
Глядзіць, як ёсьць, “дзядуля Ленін”,
Хоць і зусім без барады.
Але ж ні ханам, ані баем
Зрабіць ня могуць там Луку.
Бо той як дзякаваць ня знае:
“Рах-мат”, або “Марс і Баку”.
Ён не вучыў узбецкай мовы.
Яна ж ня з тых “вялікіх двух”.
Яе ня ведаюць каровы,
Не карыстаецца пастух.
Я чуў, як сам казаў “речистый”:
“Я мову не люблю сваю.
Ліш толька нацыаналісты
Яё чытают і пают”.
“Я, - кажа, - прэзідэнт народный”,
кусаючы свой доўгі вус.
“І я яму ведзь бацька родный.
Я – самый вумный беларус”.
Ён гонару занадта мае.
І тут што хочаш напішы,
Але Мудзішчаў атрымае
Адзіны чын: “Манкурт-башы”.
“Дацацкаешся ты, Францішак!” –
Лука мне раптам прыгразіў
І ў момант крымінальны вышук
Па ўсёй краіне аб’явіў.
Загад аб’яўлены паўсюдна,
Знайсці свавольніка, схапіць,
Не патаемна, а прылюдна
Судзіць, а потым пасадзіць.
Сказаў, як пальцам тыкнуў у неба,
Як Лысагорскага шукаць?
Для гэтага, прынамсі, трэба
Партрэт ягоны апісаць.
Але ж Лука мяне ня бачыў.
Маіх паэм ён не чытаў.
Інакш бы гэткую задачу
Ён дэтэктывам не даваў.
Скажу табе. Мудзішчаў, - хваце!
Паменьш спіну сваю ты гні.
За мною не табе ганяцца.
Лепш ты інфляцыю спыні.
Мяне ж яшчэ з ЦК шукалі,
Каб за свавольства пакараць.
Ды самі ўсе даўно прапалі,
Бо немагчыма здань дагнаць.
Тваіх пагроз я не баюся,
Мне паграджаюць цэлы век.
Я і на грошы не куплюся,
Бо не такі я чалавек.
Навошта мне цябе баяцца?
Не, не кіруе мною страх.
Заўсёды я прывык зьяўляцца,
Дзе “плямы белыя” у радках.
Ды надакучыла, прызнацца,
Інкогніта жыць між людзей.
Рашыў патроху раскрывацца
Ваш Лысагорскі-дабрадзей.
Я – Лысагорскі, ды ня лысы.
А ростам за Луку вышэй.
Я – увесь сівы, не белабрысы.
Вусы мае крыху даўжэй.
І голас я ня сіплы маю
(Тут перавага за Лукой).
А што яшчэ дадаць – ня знаю.
Ну што ж, ганяйцеся за мной!
Яшчэ люблю я сваю мову,
Маю Радзіму-Беларусь.
Мудзішчаву ж маё тут слова:
Твая дарога – у хлеў. Аюсь!
Тутэйшы 26/02/16 Птн 12:23:05  66420
>>66419
Там патрэбна ўкласцiся ў тры хвiлiны, плюс надта змагарска
Тутэйшы 26/02/16 Птн 13:16:47  66424
>>66420
Ну давай тады ў рамантычную тэму.

Дзяўчына з прыгожаю срачкай,
Цi помнiш яшчэ ты мяне?
У дзень нашай першай сустрэчы
Зiма саступала вясьне.

Я йшоў цераз пляц Перамогi
Ды раптам пабачыў: Яна,
У нiзкiм сьляпым пераходзе,
У чорных блiскучых штанах.

Ты гутарыла па мабiле.
Твой голас на дзею натхняў.
«Якая цудоўная срака!» —
З табой я знаёмства пачаў.

Табе было трэба сьпяшацца,
А я даганяць не схацеў.
Бадзяюся месяц па пляцы —
Нi разу, аднак, не сустрэў.

Дзяўчына з прыгожаю срачкай,
Ня ведаю, дзе ты жывеш.
Таму i прашу: адгукнiся,
Як толькi пабачыш мой верш!
Тутэйшы  26/02/16 Птн 13:26:41  66427
(185Кб, 1024x768)
>>66412 (OP)
Айчына, сьветлы вобраз твой -
Нязьменны наш маяк!
Хай цемра ладзіць нам канвой,
Я добра бачу, як
Працяг суседняга пляча
Жыве ў маім плячы,
I людажэрам крумкачам
Нас не перамагчы!

Фронт! Фронт! Фронт! -
Ён маё і тваё абуджэньне,
Ён народу майго Адраджэньне
Фронт! Фронт! Фронт!

Там сталініст, там бюракрат -
Рабы старых ідэй.
Яны ствараюць штурматрад -
Вандэі ўсіх вандэй.
Яны вядуць сьмяротны бой -
Ярлык, дубінка, газ,
I не валодаюць сабой,
Пачуўшы наш адказ!

Я цьвёрда веру ў свой народ,
Абуджаны ад сну -
Вясны адчуўшы надыход,
Вітае ён вясну.
Якія б беды не былі
Запомні добра ты -
Каб жыць і выжыць на зямлі
У Фронт яднай шыхты!
Тутэйшы 26/02/16 Птн 13:30:17  66429
У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку ўзару
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь!

І няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым,
Не маскаль-бальшавiк i не ляхi,
Толькі ты нас вядзеш да зары.

І мы верым - яна разгарыцца,
Ўстане зноў над краінаю дзень,
Бо ня стане змагар, не скарыцца
У нядолі ніколі, нідзе.

Хмараў дым над пагоркаамі тае,
Вецер дыхае мятай, быллём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!
Тутэйшы 26/02/16 Птн 13:34:37  66430
>Вершы Быкава не прапаноўваць
А чаму? У яго неблагая такая калядка ё:

Шчодры вечар, шчаслівы вечар,
Чароўны вечар, шаноўны пан.
Гарыць на куце паўтузін свечак.
Хрыстос нам радзіць і гоніць зман.
Хрыстосу — слава, і кволым — слава.
Цярплівым моцы ў цярпенні дам.
Галодным — хлеба, убогім — веры,
Жыцця і шчасця — усім людзя́м.
Тутэйшы 26/02/16 Птн 13:36:06  66432
>>66429
Ух, адзін з маіх любімых маршаў! Праўда, «…кожны час» замяняю на «ўвесь час», бо ў першым выпадку выглядае як русізм.
Тутэйшы  26/02/16 Птн 13:40:10  66434
Плыву скрозь сумрак нерухомы,
Цярзае думка розум мой:
Знайсці свой свет, дагэтуль невядомы?
Ці захаваць душы маёй пакой?

Быць лепей, або жыць лепей?
Адказ адзін, і ён прасты!
Кідаешся ў вір свой глыбей,
Ці да зор будуеш у вышыню масты!

Зіхаціш як першы промень,
Свет людзям дорыш, як у начы ліхтар.
Ляціш як пякучы дым праз комін,
Даказваючы хто ў свеце гаспадар.

П’еш паветра перапоўніўшае грудзі,
Гатовы душу на кавалкі разарваць.
Нягледзячы на то, што кажуць людзі,
Ні мусіш ты нікому свабоду аддаваць!

Бо гэта першае, чаму вучыла маці:
“Ты вольны, сын, – казала мне яна.
Калі ў сэрдцы здоляеш свабоду захаваці,
Не пражывеш жыццё сваё дарма!

Любі радзіму як мяне, сыночак,”
Я памятаю матчыны слава.
Бо кожны адняць у цябе яе ахвочы,
Вось азірнуўся, а яе ўжо няма.

Радзіма як свабода, братка, -
Тлумачыу нехта мне з маіх сяброў.
Тады я зразумеў, што мала на ўвазе матка,
І цяпер да кропелькі крыві Радзіму бараніць гатоў!

Зазірнуўшы ў вочы небасхілу,
Абняушы ўсе твае лясы,
Я пракрычу, што мне ўсё пасілах,
І прыпаду я тварам да расы.

Расплюшчу вочы, ўстану я з кален,
І побач браты стануць!
Мы разам пабудуем свой эдэм,
Аб якім усе давно ужо мараць.

І нават калі я загіну,
Узняўшы горда свой твар.
Апошнюю надпіс пакіну:
Што ЖЫЎ!, а не БЫЎ!…твой змагар.

Тутэйшы  26/02/16 Птн 13:44:32  66435
Як пазашлюбны плод,

свае хаваю думы:

адвеку мой народ

нібы пад ветрам дзюны.



А вецер дзьме і дзьме,

то ўсходні, то заходні,

за ім не разглядзець

ні сонца, ні паходні.



А вецер дзьме і дзьме,

то чорны, то чырвоны,

прывучвае людзей

да грошай, да пагонаў...



Як пазашлюбны плод,

свае хаваю думы:

чаму ж ты, мой народ,

падатлівы, як гума?
Тутэйшы  26/02/16 Птн 14:14:38  66438
Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi, -
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Лiтоўскай пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшiце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi уздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiйце ў сэрцы iх - бiйце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Не усьцiшыцца гэтакi боль...
Ты прабач, ты прыймi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!

Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Лiтоўскай пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
===
Жыві, Беларусь! Веру, будзеш жыць заўсёды.
Святло «Пагоні» будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш край пакутны і свабодны,
Нескароная нікім і святая зямля.
Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды,
Век у шчасці жыві, ты, Радзіма мая!
Жыве Беларусь — нашай долі абуджэнне.
Краіна-маці, ты прызнанне шчырае прымі:
Жыве! Жыве! Гучыць узнёсла блаславенне,
Беларускі вольны дух уваскрос з даўніны.
Беларусь! Беларусь! Мы тваё вітаем адраджэнне,
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.
Жыве Беларусь! Нас нядоля не здалела.
Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
Жыве! Жыве! Як непагасны сімвал веры,
Будзе вечна на зямлі паспаліты наш род.
Беларусь! Беларусь! Пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві, беларускі народ!
Тутэйшы 26/02/16 Птн 15:07:49  66439
Вiктар Лупасiн. Аўтабiяграфiчны верш "Адзiнота".

Ананiзм.
ананiзм
аргазм
ананiзм
аргазм
ананiзм
ананiзм
аргазм
ананiзм
ананiзм
ананiзм
ананiзм
ананiзм
ананiзм.
Тутэйшы 26/02/16 Птн 15:09:25  66440
Сэкс з Анжалiнай Канапацкай.

эрэкцыя
фрыкцыя
эякуляцыя
эрэкцыя
фрыкцыя
фрыкцыя
эякуляцыя
эрэкцыя
фрыкцыя
фрыкцыя
фрыкцыя
фрыкцыя
фрыкцыя
эякуляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
эрэкцыя
фрыкцыя
фэляцыя
фэляцыя
эрэкцыя
фрыкцыя
эякуляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
фэляцыя
эякуляцыя
катарсiс i фрустрацыя
Тутэйшы 26/02/16 Птн 15:24:59  66444
Юрась Гаманец, паэт i ананiст.
Выглядае як мэтрасэксуал.
Пiша як авангардыст.
Барысевiч сказаў адмовiцца ад паперы.
Гаманец даў веры.
Барысевiч сказаў пiсаць пяльменямi, чытаць для дубоў.
Гаманец пiша гаўном на рэчах чытачоў.
Прыйдзе ў госьцi, штосьцi з палiцы ўхопiць,
Пойдзе пасраць ды ўтопiць.
Зробiць вiнаватую пысу: маўляў, упала.
Ставiць свой мэтад вышэй за Янку Купалу.
На лiтаратурных вечарынах выступае,
Ходзiць пасраць i не змывае.
I ляжыць рэч з аўтографам Юрася Гаманца
Ва ўнiтазе пасярод гаўняца.
А Вiшнёў пра ягоныя штукi знае,
Гаманца да сябе ўжо не запрашае.
А Гаманец не ламае трагедыю,
А проста ходзiць туды, дзе яго нiхто ня ведае.
Тры гадзiны штодня ён трацiць на зьнешнасьць,
Падфарбоўвае бровы, эпiлюе прамежнасьць,
Таму калi бачаць у сральнi гаўняца,
Дык нiхто не падумае на Гаманца.
Тутэйшы  26/02/16 Птн 18:21:42  66455
(1430Кб, 400x259)

Убей эту сволочь, которая
так гнусно топорщит усы
над нашими всё же просторами,
над ликом родимой красы.

Чем можешь убей, не раздумывай,
возьми автомат иль топор
и вскрой эту голову “умную”,
и выбрось в клоаку, как сор.

Убей эту мразь авторучкою
иль зонтиком, или “пером”,
иль вовсе ма—аленькой
штучкою,
подброшенной в терпкий ром.

Убей же врага, чтобы молодость
твоя не осталась в дерьме,
чтоб Край наш
воспрянул с гордостью
во славе, а не в ярме!

Убей аккуратно, дерзостно,
как может убить лишь Бог,
покончи геройски с мерзостью
и выкинь её за порог!

Очищенный дом белорусский наш,
проветренный,
солнцу представленный,
он будет закрыт для усатых саш,
но миру свободному явленный.
Тутэйшы 27/02/16 Суб 00:19:37  66488
(84Кб, 300x393)
Падаецца, АП на нас пакрыўдзіўся ды больш не вернецца.
Тым часам Віктар Лупасін працягвае захопліваць гэты ITT трэд!


Далося цяжка гэтае рашэньне,
Але далося. Не пускай саплю.
Нажнiцы перакладзены з кiшэнi
Ў руку. I я пайду, i я зраблю!
За мною не хадзiце, не хадзiце,
У сьпiну не глядзiце, не глядзiце,
Бо я iду кастрыраваць ката.

Я пагаджуся, коцiк быў прыкольны
Ад носу да пушыстага хваста.
Спынiцца, паглядзець на рух павольны
Цi лепей лапаць лапу – лепата.
Але мiж намi подых навальнiцы,
I трэба мне адразу навалiцца
I гэтым днём кастрыраваць ката.

Тамтамам сэрца ў галаву дало мне.
Я скокнуў на ката, нiбы з маста.
Спрыт, цiск, пiск, скрып — i яйцы на далонi,
I толькi кроў, што кропле з-пад хваста,
Нагадвае, хто быў маёй царыцай.
Iду дахаты. У руцэ — нажнiцы,
Якiмi я кастрыраваў ката.
Тутэйшы 03/03/16 Чтв 23:59:52  67268
Мая малітва

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.
Я буду малiцца да хмараў з грымотамi,
Што дзiка над намi гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымi мелi бяднотамi,
Градоў, перуноў не ссылалi падчас.
Я буду малiцца да зорак i жалiцца,
Што гасяць сябе надта часта яны,
Бо чуў, як якая з неба з iх звалiцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.
Я буду малiцца да нiвы ўсёй сiлаю,
Каб лепшаю ўродай плацiла за труд,
Збагацiла сельскую хату пахiлую,
Надзеi збытымi убачыў наш люд.
Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.

Янка Купала 1906

гэты падабаецца
Тутэйшы 06/03/16 Вск 00:10:33  67453
Двачую зорку Вянеру
Тутэйшы  06/03/16 Вск 00:14:26  67455
>>66412 (OP)
е чаруй мяне ты зорам,
Не чаруй красой;
Не чаруй сваiм ты горам,
Не чаруй слязой.
Не чаруй ядвабнай коскай,
Ні вусноў агнём...
Не чаруй усмешкай боскай,
Ні святым жыццём.
Не чаруй дзявочым станам,
Не чаруй грудзьмi...
Каб не быў я пакараны
Богам i людзьмi.
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/ne-charui

[Назад][Обновить тред][Вверх][Каталог] [Реквест разбана] [Подписаться на тред] [ ] 21 | 4 | 12
Назад Вверх Каталог Обновить

Топ тредов
Избранное